Лацінскія прыказкі і крылатыя выразы для студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцей
A mensa et toro. «Ад стала і пасцелі» (адлучыць) — формула разводу ў рымскім праве.
Ab abūsu ad usum non valet consequentia. Злоўжыванне пры карыстанні не довад супраць самога карыстання (формула рымскага права).
Ab intestāto. Без завяшчання.
Absens heres non erit. Адсутны не будзе спадчыннікам (чалавек, які мае права на спадчыну, але не прад’явіў іх на працягу пэўнага тэрміну, пазбаўляўся спадчыны).
Absolutio ab instantia. «Вызваленне ад непасрэднага асуджэння» (пакіданне падсуднага ў падазрэнні).
Absolvo. Апраўдваю. Condemno. Асуджаю. Non liquet. «Не зразумела», устрымліваюся (формулы рымскага судаводства, якія выкарыстоўваліся пры галасаванні суддзяў падчас вынясення прысуду).
Abūsus non tollit usum. Злоўжыванне не адмяняе ўжывання.
Actiōnes juris. Юрыдычныя акты.
Actis testantĭbus. Як сведчаць акты; па дакументах; па пісьмовых сведчаннях.
Actōre non probante reus absolvĭtur. Пры недаказанасці істцом іску адказчык вызваляецца.
Ad acta. Да справы (далучыць).
Ad deliberandum. Да роздуму, для роздуму.
Ad impossibilia nemo obligātur. Да немагчымага ніхто не абавязваецца (палажэнне рымскага права).
Ad turpia nemo obligātur. Да ганебнага ніхто не абавязваецца; ніхто не можа прымусіць іншага зрабіць амаральны ўчынак (палажэнне рымскага права).
Adhuc sub judĭce lis est. Справа яшчэ ў суддзі; справа яшчэ не вырашаная.
Aequĭtas sequĭtur legem. Справядлівасць ідзе за законам (дзе выконваецца закон, там — справядлівасць).
Alĭbi. «(Знаходжанне) у іншым месцы», алібі — доказ недатычнасці абвінавачанага да злачынства, заснаванае на тым, што ў момант яго здзяйснення ён знаходзіўся ў іншым месцы.
Anĭmus injuriandi. «Гатоўнасць зрабіць правапарушэнне», злачынны намер.
Aquae et ignis interdictio. Адлучэнне ад вады і агню (адзін з відаў пакарання за асабліва цяжкія злачынствы ў рымлян, які прадугледжвае пазбаўленне грамадзянскіх правоў і выгнанне).
Argumenta ponderantur, non numer-antur. Аргументы ўзважваюцца, а не падлічваюцца (сіла аргументаў не ў колькасці, а ў важкасці).
Auctorĭtas rei judicātae. Прэцэдэнт судовага рашэння.
Audiātur et altĕra pars! Варта выслухаць і іншы (або супрацьлеглы) бок (пра непрадузяты разгляд спрэчак).
Avisatio de perjurio. Папярэджанне аб адказнасці за дачу лжывых паказанняў.
Bona fides. Добрасумленнасць (тэрмін рымскага права).
Capĭtis deminutio. «Прымяншэнне асобы», абмежаванне грамадзянскіх правоў. Тэрмін рымскага права, які азначае поўнае (c. d. maxĭma) або частковае (c. d. media або minĭma) пазбаўленне грамадзянскіх правоў.
Casum sentit domĭnus. Выпадковую страту церпіць гаспадар.
Casus delicti. Выпадак правапарушэння.
Casus improvīsus. Непрадбачаны выпадак.
Causa justa. Законнае абгрунтаванне, законная прычына.
Causa privāta. Прыватная справа.
Causa proxĭma, non remōta spectātur. Бярэцца пад увагу бліжэйшая, а не аддаленая прычына.
Causa publĭca. Грамадская справа.
Circŭlus vitiōsus. Заганны круг (лагічная памылка, якая зводзіцца да таго, што ў вызначэнне або доказ скрытым чынам уводзіцца само паняцце, якое вызначаецца, або палажэнне, якое даказваецца).
Civilĭter mortuus. «Мёртвы як грамадзянін», пазбаўлены грамадзянскіх правоў.
Cogitatiōnis poenam nemo patĭtur. Ніхто не нясе пакаранне за думкі (палажэнне рымскага права).
Confessus pro judicāto habētur. Той, хто пагадзіўся з іскам, лічыцца прайграўшым справу.
Corpus delicti. «Цела злачынства», рэчавыя доказы ці склад злачынства.
Corpus juris civīlis. Збор грамадзянскага права (Кодэкс Юстыніяна, сістэматызаваны збор рымскага права, складзены пры імператары Юстыніяне (VI ст. н.э.)).
Cui bono? Каму выгадна? Хто ад гэтага выйграе?
Cujus commŏdum, ejus pericŭlum. Чыя выгада, таго і рызыка.
Culpa in eligendo. Віна ў выбары (адказнасць за шкоду, якую прычыніла давераная асоба).
Culpa lata. Цяжкая віна.
Culpa levis. Нязначная віна.
De facto. Фактычна.
De jure. Юрыдычна.
De lege ferenda. З пункту гледжання заканадаўчай прапановы.
De lege lata. З пункту гледжання дзеючага закону.
Do, ut des. Даю, каб ты даў. Facio, ut facias. Раблю, каб ты зрабіў. Facio, ut des. Раблю, каб ты даў. Do, ut facias. Даю, каб ты зрабіў (формулы рымскага права, якія вызначаюць прававыя адносіны паміж асобамі).
Dolus malus. Злосны намер.
Domĭnus litis. Гаспадар спрэчкі (павераны па судовых справах, які на судовым працэсе прадстаўляў свайго даверніка).
Dum casta. Пакуль беззаганная; пакуль, застаючыся ўдавой, захоўвае вернасць нябожчыку мужу (формула рымскага права).
Dura lex, sed lex. Закон суровы, але (гэта) закон (якім бы ні быў суровым закон, яго трэба выконваць.
Ei incumbit probatio, qui dicit, non qui negat. Цяжар доказу ляжыць на тым, хто сцвярджае, а не на тым, хто адмаўляе (палажэнне рымскага права).
Ejus est nolle, qui potest velle. Адмаўляцца ад дамаганняў можа той, хто мае на іх права.
Elegantia juris. Юрыдычная тонкасць.
Error facti. Памылка ў факце.
Error in forma. Памылка ў форме.
Error in re. Памылка па сутнасці.
Error juris. Памылка права.
Ex officio. У сувязі са службовымі абавязкамі, афіцыйна.
Exceptio doli. Адвод у сувязі са спасылкай на нядобрасумленнасць супраціўнага боку.
Exceptio veritātis. Адвод у сувязі са спасылкай на сапраўдныя абставіны.
Expressum facit cessāre tacĭtum. «Ясна паказанае ліквідуе тое, што маецца на ўвазе без слоў», гэта значыць, не пакідае месца адвольным тлумачэнняў (юрыдычная норма).
Factum notorium. Агульнавядома факт (факт, які разглядаецца ў судзе як безумоўна дакладны і таму не патрабуе доказаў).
Fatētur facĭnus, qui judicium fugit. Хто ўхіляецца ад суда, той прызнаецца ў злачынстве (формула рымскага права).
Fecit, cui profuit. Здзейсніў той, каму гэта было карысна.
Fiat justitia. Няхай здейсніцца правасуддзе.
Fictio juris. Юрыдычная фікцыя.
Heredĭtas jacens. «Спадчына, якая ляжыць»; спадчына, у валоданне якой ніхто з нашчадкаў не ўступіў.
Heredĭtas persōnam defuncti sustĭnet. «Атрыманне спадчыны прадстаўляе асобу памерлага» (спадчыннік павінен выконваць абавязкі асобы, які пакінуў спадчыну; норма рымскага права).
Heres ab intestāto. Спадчыннік з прычыны адсутнасці завяшчання (тэрмін рымскага права).
Homo aliēni juris. «Чалавек чужога права», г.зн. несамастойны ў прававых адносінах, неправаздольны чалавек (рабы; непаўналетнія дзеці).
Homo sui juris. «Чалавек свайго права», г.зн. правамоцны, самастойны, незалежны ў прававых адносінах чалавек.
Ignorantia juris nocet, ignoratio facti non nocet. Няведанне закону не з’яўляецца апраўданнем, няведанне факту з’яўляецца апраўданнем (формула рымскага права).
Ignorantia non est argumentum. Няведанне — гэта не доказ (Спіноза).
Imperitia pro culpa habētur. Няведанне ставіцца ў віну (формула рымскага права).
Impossibilium nulla est obligatio. Немагчымае не можа ставіцца ў абавязак (формула рымскага грамадзянскага права).
In camĕra. У кабінеце (следчага); не выносячы на пасяджэнне.
In contumaciam. «У адказ на ўпартасць»; завочна (юрыдычная формула, якая азначае завочнае вынясенне судовага прысуду ў выпадку зняважлівай няяўкі абвінавачанага ў суд).
In dubiis reus est absolvendus. У сумніўных выпадках абвінавачаны вызваляецца ад пераследу (адно з асноўных палажэнняў класічнай школы крымінальнага права).
In dubio mitius. У сумнеўным выпадку — больш мяккае рашэнне (прынцып рымскага права).
In dubio pro reo. У выпадку сумнення — на карысць абвінавачанага.
In flagranti delicto. «Пры палаючым злачынстве», «у разгары злачынства», г.зн. на месцы злачынства, у момант здзяйснення злачынства.
In ipso actu. Пры самым дзеянні; у момант здзяйснення (юрыдычны тэрмін).
In judicando criminōsa celerĭtas. Пры правядзенні суда паспешнасць злачынная.
In loco delicti. На месцы злачынства.
In maleficiis voluntas spectātur, non exĭtus. Пры злачынствах прымаецца пад увагу жаданне, а не вынік.
In pleno. У поўным складзе.
Injuria reālis. Абраза дзеяннем.
Injuria verbālis. Абраза словам.
Interpretatio abrŏgans. Тлумачэнне, якое скасоўвае (тлумачэнне якога-небудзь закону, якое пазбаўляе яго рэальнага значэння).
Ipso jure. У сілу самога права, аўтаматычна.
Is fecit, cui prodest. Зрабіў той, каму выгадна (формула рымскага права).
Januis clausis. Пры зачыненых дзвярах (юрыдычная працэсуальная формула).
Jure divīno. «Па боскім праве», згодна з рэлігійнымі законамі.
Jure humāno. Па чалавечым законе», згодна з натуральным правам.
Juris praecepta sunt haec: honeste vivĕre, altĕrum non laedĕre, suum cuīque tribuĕre. Прадпісанні закону зводзяцца да наступнага: сумленна жыць, не крыўдзіць іншых, кожнаму аддаваць па заслугах (Дыгесты).
Jus ad rem. «Права да рэчы», г.зн. права на рэч, абмежаванае спецыяльным пагадненнем.
Jus civīle. Грамадзянскае права.
Jus commūne. Агульнае права.
Jus crimināle. Крымінальнае права.
Jus est ars boni et aequi. Права ёсць мастацтва дабра і справядлівасці.
Jus genĕris humāni. «Права роду чалавечага», г.зн. натуральнае права чалавека.
Jus gentium. «Права народаў», міжнароднае права.
Jus gladii. «Права мяча», права на прымяненне ўзброенай сілы.
Jus naturāle. Натуральнае права.
Jus primae occupatiōnis. Права першага захопу.
Jus privātum. Прыватнае права.
Jus publĭcum. Публічнае права.
Jus puniendi. Права пакарання.
Jus repraesentatiōnis. Права прадстаўніцтва.
Jus retorsiōnis. Права помсты.
Jus scriptum. Пісаны закон (у адрозненне ад няпісанага закону, г.зн. звычайнага права).
Jus strictum. «Строгае права» (формула рымскага права, якая дазваляе супрацьпаставіць строга фармальнаму прымяненню прававых нормаў больш паглыбленае тлумачэнне іх з улікам патрабаванняў bona fides — «добрасумленнасці»).
Jus suffragii. Права галасавання, права абіраць.
Jus summum saepe summa malitia est. Найвышэйшае права часта ёсць найвышэйшым злом.
Jus taliōnis. Права на роўную адплату («вока за вока, зуб за зуб»).
Jus utendi et abutendi. «Права карыстання і выкарыстання», права выкарыстоўваць рэч паводле свайго меркавання, г.зн. права ўласнасці.
Jus vitae ac necis. Права распараджацца жыццём і смерцю (права галавы сям’і распараджацца жыццём і смерцю членаў сям’і, у якую ўваходзілі і рабы).
Justitia est constans et perpetua voluntas suum cuīque tribuĕre. Справядлівасць ёсць пастаяннае і нязменнае жаданне кожнаму аддаваць па заслугах.
Justitia in suo cuīque tribuendo cernĭtur. Справядлівасць праяўляецца ў аддаванні кожнаму па яго заслугах.
Justitia regnōrum fundamentum. Правасуддзе — аснова дзяржавы.
Legem brevem esse oportet. Закон павінен быць кароткім (юрыдычны афарызм).
Lex homĭnes recte facĕre jubet, vetat delinquĕre. Закон загадвае людзям паступаць правільна і забараняе рабіць праступкі.
Lex laesae majestātis. Закон аб абразе вялікасці (у старажытным Рыме — прычыненне страты годнасці рымскага народа).
Lex posterior derŏgat priōri. Пазнейшым законам скасоўваецца больш ранні.
Lex retro non agit. Закон не мае зваротнай сілы.
Lex speciālis derŏgat generāli. Спецыяльны закон скасоўвае дзеянне (для дадзенай справы) агульнага закону.
Lex taliōnis. «Закон роўнай адплаты» (закон, заснаваны на прынцыпе «вока за вока, зуб за зуб»; самая яркая праява — кроўная помста).
Libellus accusatorius. Абвінаваўчае заключэнне.
Libellus appellatiōnis. Апеляцыйная скарга.
Libellus conventiōnis. Іскавая заява.
Libĕrum veto. Свабоднае «забараняю», свабоднае вета (права накладання аднаасобнай забароны на пастанову заканадаўчага сходу).
Manifestum non eget probatiōne. Відавочнае не патрабуе доказаў.
Maxĭmum jus est saepe maxĭma inju-ria. Найвышэйшы закон часта з’яўляецца найвялікшай несправядлівасцю (залішне суровае прымяненне закону часта прыводзіць да несправядлівасці).
Mors civīlis. «Грамадзянская смерць»; пазбаўленне ўсіх грамадзянскіх правоў.
Mutātis mutandis. Пасля ўнясення адпаведных змяненняў.
Nemĭnem laedit, qui suo jure utĭtur. Нікога не крыўдзіць той, хто карыстаецца сваім правам.
Nemo debet bis punīri pro uno delicto. Ніхто не павінен двойчы карацца за адно злачынства.
Nemo jure suo uti cogĭtur. Ніхто не абавязаны карыстацца сваім правам.
Nemo prudens punit, quia peccātum est, sed ne peccētur. Кожны разумны чалавек карае не таму, што быў здзейснены праступак, але для таго, каб ён не здзяйсняўся надалей (Сэнэка).
Non bis in idem. «Не двойчы за адно і тое ж»; не павінны быць два спагнанні за адну правіннасць.
Nudum jus. «Голае права», г.зн. права без магчымасці яго рэалізацыі.
Nullīus in bonis. «У нічыёй уласнасці» (формула рымскага права).
Nullum crimen sine poena, nulla poena sine lege, nullum crimen sine poena legāli. Няма злачынства без пакарання, няма пакарання без закону, няма злачынства без законнага пакарання (формула рымскага права).
Onus probandi. «Цяжар абгрунтавання», абавязак прыводзіць доказы (абавязак аднаго з супрацьлеглых бакоў падмацаваць сваю пазіцыю станоўчымі довадамі).
Ope exceptiōnis. У парадку пярэчання.
Optĭmus testis confĭtens reus. Прызнанне абвінавачанага — найлепшы сведка (меркаванне сярэднявечных юрыстаў).
Pacta sunt servanda. Дагаворы трэба выконваць (палажэнне міжнароднага права)
Partĭceps crimĭnis. Саўдзельнік злачынства (юрыдычны тэрмін).
Patria potestas. Бацькоўская ўлада (згодна з рымскім грамадзянскім правам — улада галавы сям’і над астатнімі яе членамі: жонкай, дзецьмі, рабамі).
Per contumaciam. З-за ўпартай няяўкі адказчыка.
Persōna (non) grata. Асоба, якая (не) карыстаецца даверам.
Privilegium odiōsum. «Ненавісная прывілея» (спецыяльнае прававое становішча, звязанае з шкодай для яго ўладальніка).
Pro poena. У якасці пакарання.
Pro tribunāli. У судовым паседжанні.
Probatio liquidissĭma. Відавочны доказ (юрыдычны тэрмін).
Qui jure suo utĭtur, nemĭni facit injuri-am. Хто карыстаецца сваім правам, той не парушае права кагосьці (юрыдычная формула).
Qui prior est tempŏre, potior est jure. «Хто ранейшы па часе, той першы па праве» (хто з’явіўся раней, карыстаецца законнай перавагай).
Qui tacuit, cum loqui debuit et potuit, con-sentīre vidētur. Хто прамаўчаў, калі мог і павінен быў гаварыць, разглядаецца як той, хто пагадзіўся (палажэнне рымскага права).
Quis? Quid? Ubi? Quibus auxiliis? Cur? Quo-modo? Quando? Хто? Што? Дзе? З чыёй дапамогай? Для чаго? Якім чынам? Калі? (Схема пытанняў, прызначаных для высвятлення абставінаў справы).
Quod non est in actis, non est in mun-do. Чаго няма ў дакументах, то не існуе (не мае значэння).
Quod non licet femĭnis, aeque non licet viris. Што недапушчальна для жанчын, тое таксама недапушчальна для мужчын (формула рымскага права, якая зраўноўвала мужчын і жанчын у шлюбаразводным працэсе).
Reformatio in pejus. «Змяненне да горшага», прымяненне вышэйшай судовай інстанцыяй больш строгай санкцыі па справе, якую яна разглядае па скарзе асуджанага.
Regīna probatiōnum. Царыца доказаў (так разглядалася ў сярэднявечнай юрыспрудэнцыі прызнанне сваёй віны падсудным — як самы надзейны доказ).
Reo absente. У адсутнасць адказчыка.
Res fungibĭlis. Замяняльная рэч (тэрмін рымскага права; такімі рэчамі называюцца тыя, якія ў дагаворах вызначаюцца простым лічэннем, мерай: столькі вось пудаў жыта і г.д.).
Res inter alios acta aliis neque nocēre, neque prodesse potest. Рашэнне цяжбы паміж дзвюма асобамі не можа ні шкодіць, ні прыносіць карысць трэцяй асобе (норма рымскага права).
Res judicāta pro veritāte habētur. Судовае рашэнне павінна брацца за ісціну (палажэнне рымскага права).
Res judicāta. «Вырашаная справа», г.зн. юрыдычны прэцэдэнт.
Res nullīus cedit primo occupanti. Нічыйная рэч робіцца ўласнасцю першага, хто ёю авалодаў (палажэнне рымскага права).
Reus in exceptiōne fit actor. Адказчык, які пярэча супраць іску, становіцца істцом.
Scire leges non hoc est verba eārum tenēre, sed vim ac potestātem. Веданне законаў заключаецца не ў тым, каб памятаць іх словы, а ў тым, каб разумець іх сэнс.
Semel heres — semper heres. Аднойчы спадчыннік — заўсёды спадчыннік (г.зн. ад прынятай спадчыны нельга адмаўляцца).
Sententia absolutoria. Апраўдальны прысуд.
Sine beneficio deliberandi atque inventarii. Без права разважання і вопісу (формула рымскага права атрымання ў спадчыну).
Sine provocatiōne. Без права абскарджання.
Stare decīsis. Прытрымлівацца прэцэдэнтаў.
Sub judĭce. У стадыі абмеркавання (юрыдычны тэрмін).
Sui juris. «Уласнага права» (тэрмін рымскага права, які азначае паўнату грамадзянскіх правоў).
Sub crimĭne falsi. Пад страхам абвінавачвання ў парушэнні клятвы (юрыдычная формула).
Summum jus — summa injuria. «Найвышэйшае права — найвышэйшая несправядлівасць»; найвышэйшая законнасць — найвышэйшае беззаконне (аб неабходнасці пазбягаць кручкатворства і няправільнага тлумачэння права).
Suum cuīque. Кожнаму сваё, г.зн. кожнаму тое, што яму належыць у адпаведнасці з правам, кожнаму па заслугах (палажэнне рымскага права).
Tacĭta locatio. «Маўклівае найманне», аўтаматычнае падаўжэнне дагавора на новы тэрмін у выпадку адсутнасці пярэчанняў.
Testes muti. Нямыя сведкі (у рымскім крымінальным праве — рэчавыя доказы ўчынення злачынства).
Testis unus — testis nullus. Адзін сведка — не сведка (адно з палажэнняў рымскага права).
Ubi emolumentum, ibi onus. «Дзе выгада, там і цяжар», г.зн. правы цягнуць за сабой абавязкі.
Ultra posse nemo obligātur. Нікога нельга абавязаць звыш яго магчымасцяў (юрыдычная норма)
Ultra vires. З перавышэннем правамоцтваў.
Utĕre et abutĕre. Карыстайся і выкарыстоўвай (фармулёўка правоў уладальніка ў рымскім праве).
Uti lingua nuncupassit, ita jus esto. «Як скажа языком, такое права хай і будзе» (хай лічыцца прававым абавязальніцтвам тое, што чалавек сказаў, а не тое, што ён падумаў; юрыдычнае правіла, якое ўзыходзіць да законаў XII табліц).
Vim vi repellĕre licet. Гвалт дазваляецца адбіваць сілай (палажэнне рымскага грамадзянскага права).
Vis probandi. Сіла доказу.
Volenti non fit injuria. Не можа крыўдзіцца той, хто выказаў згоду (палажэнне рымскага права, згодна з якім дзеянне, здзейсненае са згоды пацярпелага, не прызнаецца правапарушэннем і таму пацярпелы не мае права абскардзіць такое дзеянне; Дыгесты).