Беларускі пераклад студэнцкага гімна «Gaudeamus» («Гаўдэамус»)
См. также:
Беларускі падрадкоўнік «Gaudeamus»
1. Давайце ж цешыцца,
Пакуль мы маладыя!
Пасля вясёлай маладосці,
Пасля цяжкай старасці
Нас прыме зямля.
2. Дзе тыя, хто да нас
На <гэтым> свеце былі?
Ідзіце да нябесных багоў,
Перайдзіце ў царства мёртвых,
Хто жадае іх убачыць.
3. Наша жыццё кароткае,
Неўзабаве скончыцца.
Смерць прыходзіць хутка,
Хапае нас жорстка,
Нікому не будзе літасці!
4. Хай жыве Акадэмія!
Хай жывуць выкладчыкі!
Хай жыве кожны асобна!
Хай жывуць усё разам!
Хай заўсёды яны квітнеюць!
5. Хай жывуць усе дзяўчыны,
Стройныя, прыгожыя!
Хай жывуць і жанчыны,
Пяшчотныя, мілыя,
Добрыя, працавітыя!
6. Хай жыве і рэспубліка,
І тыя, хто ёю кіруюць!
Хай жыве наша супольнасць,
Ласка мецэнатаў,
Якія над намі тут апякуюцца!
7. Хай згіне смутак,
Хай згінуць нягоды!
Хай згіне д’ябал,
Кожны вораг студэнтаў,
А таксама насмешнікі!
[8. Хто сабраўся сёння
З акадэмікаў?
Яны з’ехаліся здалёк,
Адразу далучыліся
Да агульнага сходу.
9. Хай жыве наш звяз,
Хай жывуць студэнты!
Хай множыцца таксама праўда,
Квітне братэрства,
Дабрабыт радзімы!
10. Хай квітнее Альма-матэр,
Якая нас выгадавала,
Дарагіх і таварышаў,
У розныя вобласці
Раскіданых, <разам> сабрала!]
»» Спампаваць беларускі падрадкоўнік «Gaudeamus»:pdfrar
Беларускі пераклад «Гаўдэамус»
1. Весяліліся б, сябры,
Пакуль маладыя.
За юнацтвам бесклапотным
Прыйдзе шмат гадоў самотных,
Усіх нас глеба прыме.
2. Тыя дзе, хто жыў да нас
На абшарах свету?
Пад аблокі ўздыміся,
У нетры цёмныя спусціся
Каб такіх сустрэці.
3. Наш зямны кароткі лёс
Пралятае хутка:
Смерць прыходзіць да цябе
І нікому ад яе
Не знайсці ратунку.
4. Слаўся, Акадэмія
І хто веды сее —
Грамада вучоных усіх,
Слаўся кожны з ліку іх,
Хай наш сад квітнее!
5. Вам, дзяўчынам, наш віват,
Прыгажуням спрытным!
Слава вам, жанчыны ўсе,
Тым, хто шчасце нам нясе,
Шчырым, працавітым.
6. Слаўся ты, рэспубліка,
І хто правіць краем.
Вам пашана ад усіх,
Людзі, з літасці якіх
Веды набываем.
7. Хай самота згіне прэч,
Хай з ёй беды згінуць!
Д’ябла прэч, у пекла з ім
Тых, хто вораг нам усім
І хто строіць кпіны.
Пераклаў Аляксей Мацэвіла.